7 верасня 2026, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія нанесла ўдар па тытунёвай фабрыцы British American Tobacco ва Украіне

1
Расія нанесла ўдар па тытунёвай фабрыцы British American Tobacco ва Украіне

Загарэўся дах цыгарэтнага цэха.

У выніку расійскага ўдару па Прылуках Чарнігаўскай вобласці ўзнік пажар на тытунёвай фабрыцы, якая належыць міжнароднай карпарацыі British American Tobacco (BAT). Пра гэта паведамляе «Суспільне» са спасылкай на свайго карэспандэнта з месца здарэння.

Па словах работнікаў прадпрыемства, загарэўся дах цыгарэтнага цэха. Пажарныя тушаць узгаранне. У момант атакі супрацоўнікі фабрыкі знаходзіліся ў сховішчы, таму ніхто не пацярпеў. Аднай жанчыне аказалі дапамогу з-за вострай рэакцыі на стрэс.

Фабрыка ў Прылуках — адно з найстарэйшых тытунёвых прадпрыемстваў Украіны. Яна была заснаваная ў 1889 годзе, а ў 1993 годзе British American Tobacco Industries і калектыўнае прадпрыемства «Прылуцкая тытунёвая фабрыка» стварылі сумесную кампанію «ВАТ-Прылукі».

Менш чым за два тыдні да гэтага расійскі ўдар знішчыў буйны лікёра-гарэлачны завод «Хортица» ў Запарожжы. Прадпрыемства падверглася атацы 27 жніўня і, паводле ацэнкі яго ўладальніка Global Spirits, аднаўленню не падлягае.

Як паведамляла кампанія, па заводу прыйшліся чатыры трапленні, пасля чаго пажар працягваўся не менш як тры гадзіны. У выніку былі знішчаныя або пашкоджаныя 3–4 млн бутэлек гатовай прадукцыі. Частка прадукцыі згарэла, астатняя расплавілася і павінна быць утылізаваная. Акрамя гарэлкі «Хортица», прадпрыемства выпускала прадукцыю пад брэндамі «Мороша», «Первак», «Медовая», «Пшеничная слеза» і Gold Ukraine.

На заводзе працавалі больш за 500 чалавек, а яго лініі маглі разліваць да 16 бутэлек у секунду. Global Spirits ацэньвала сярэдні кошт знішчанай адзінкі прадукцыі прыблізна ў 100 грыўняў; акцыз за яе ўжо быў сплачаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках