Да расійскіх прапагандыстаў прыставілі расгвардзейцаў
- 3.09.2026, 10:37
- 1,102
Каб ахоўваць ад украінскіх атак.
Расгвардыя узяла пад ахову кіраўнікоў расійскіх тэлеканалаў з-за пагрозы украінскіх атак, паведамілі чатыры дасведчаныя крыніцы «Агенцтва». Ініцыятыва зыходзіла ад кіраўніка сілавога ведамства Віктара Залатова. Супрацоўнік аднаго з федэральных каналаў распавёў, што цяпер Расгвардыя суправаджае практычна ўсіх тэленачальнікаў, аднак не ўсе з іх у захапленні ад такіх мераў, бо гэта прадугледжвае пастаяннае назіранне з боку сілавікоў.
Рашэнне распаўсюджваецца і на тэлевядучых. Адзін з іх нядаўна святкаваў дзень нараджэння ў Маскве і прыехаў на свята з машынай аховы, паведаміла яшчэ адна крыніца. Яшчэ адзін суразмоўца выдання, знаёмы з кіраўнікамі расійскай прапаганды, пацвердзіў, што, калі раней першых асоб каналаў толькі перыядычна суправаджала пазаведамасная ахова, падпарадкаваная Расгвардыі, то цяпер прысутнасць сілавікоў стала значна больш прыкметнай.
Ахову прапагандыстаў пачалі ўзмацняць яшчэ ў першыя месяцы вайны, аднак тады падобныя меры закранулі толькі самых вядомых з іх. Напрыклад, публічна пра гэта заяўляла галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян пасля таго, як у жніўні 2022 года ў выніку падрыву аўтамабіля загінула Дар’я Дугіна — дачка філосафа і ідэолага «Рускага свету» Аляксандра Дугіна.
У красавіку 2023 года ў пецярбургскім кафэ падарвалі z-блогера Уладлена Татарскага (Максіма Фоміна). У маі таго ж года ў аўтамабілі пісьменніка Захара Прылепіна здэтанавала бомба — ён атрымаў цяжкія раненні, яго кіроўца загінуў.
Таксама расійскія сілавікі адзвітоўваліся пра прадухіленыя замахі на вядомых прапагандыстаў, уключаючы Сіманьян, Уладзіміра Салаўёва, Вольгу Скабееву і Дзмітрыя Кіселёва.