Аэрапорты Масквы, Паволжжа і поўдня Расіі паралізаваныя пасля папярэджанняў Зяленскага
1- 3.09.2026, 9:32
- 2,022
Другую ноч запар.
Маскоўскія аэрапорты Внукава і Шарамецьева другую ноч запар прыпынялі працу пасля папярэджанняў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб небяспецы расійскай паветранай прасторы для грамадзянскай авіяцыі, паведамляе The Moscow Times.
2 верасня Расавіяцыя паведамляла пра ўвядзенне часовых абмежаванняў на прыём і выпуск паветраных суднаў.
Папярэдняй ноччу працу прыпынялі тры аэрапорты расійскай сталіцы. Паводле звестак маніторынгавага сэрвісу Flightradar24, у «Шарамецьева» быў адменены 21 рэйс і затрыманыя яшчэ 235, а ў «Внукаве» — адменены 22 і затрыманыя 94 рэйсы.
Пасля поўначы ў ноч на 3 верасня мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што сіламі СПА Мінабароны РФ былі знішчаныя дзесяць БПЛА, што ляцелі на расійскую сталіцу.
Расавіяцыя ў той жа час заяўляла, што ўведзены часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў у аэрапорце «Жукоўскі» (Раменскае), а аэрапорты «Дамадзедава» і «Внукава» прымаюць і адпраўляюць рэйсы па ўзгадненні з адпаведнымі органамі.
Абмежаванні распаўсюдзіліся і на поўдзень і Паволжжа: а 01:24 3 верасня іх увялі ў аэрапортах Геленджыка і Сочы, а а 03:50 — у Пензе і Саратаве.
Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі і страхоўшчыкаў
Пра рызыкі для перавозчыкаў, якія працягваюць выкарыстоўваць ключавыя расійскія хабы, прэзідэнт Украіны сказаў у звароце 1 верасня.
«Сёння мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае расійскую паветраную прастору, кожнага страхоўшчыка, усіх, хто яшчэ карыстаецца ключавымі расійскімі аэрапортамі: расійскае неба становіцца цалкам небяспечным. Украіна не ўяўляе пагрозы для грамадзянскай авіяцыі як такой — ні для аднаго грамадзянскага самалёта. Проста ў небе Расіі будуць знаходзіцца дроны, і гэта трэба ўлічваць», — заявіў Зяленскі.
Пры гэтым прэзідэнт дапускае выключэнні на просьбу партнёраў — раней Украіна вытрымала паўзу ў ударах па Маскве і Пецярбургу 25, 26 і 27 жніўня, нягледзячы на тое, што РФ працягвала атакаваць украінскія гарады.
«Калі да нас звярнулася іншая сусветная дзяржава з просьбай усталяваць паўзу ў ударах на пэўны час у напрамку Уладзівастока — мы і гэта забяспечым. Зараз рыхтуюцца новыя сустрэчы ў Маскве — мы гэта ўлічым. Патрэбны канец вайны, і лідары правільна кажуць пра гэта Путіну. Таму дзеля дыпламатыі, дзеля перамоваў — калі партнёры будуць звяртацца да нас з гэтай прычыны — мы забяспечым ачышчэнне расійскага неба ад дронаў на пэўныя прамежкі часу і ў пэўных напрамках», — сказаў ён.
Далей папярэджанне перайшло на ўзровень міжнародных інстытутаў. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга 2 верасня паведаміў, што Кіеў афіцыйна паведаміў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO) пра небяспеку расійскай паветранай прасторы.
Адзначасова Украіна папрасіла ICAO заклікаць дзяржавы-члены цалкам забараніць палёты грамадзянскіх суднаў у расійскім небе. Як піша Reuters са спасылкай на ліст міністра па аднаўленні, інфраструктуры і транспарту Мікалая Калашніка, Кіеў лічыць неабходным мінімізаваць рызыку трагедый.