Украінскія марпехі пачалі аперацыю «Аўдыт» на Пакроўскім напрамку
8- 27.09.2026, 15:44
- 4,170
Нечаканы манеўр украінскіх вайскоўцаў застаў акупантаў знянацку.
Украінскія марскія пяхотынцы правялі аперацыю «Аўдыт», падчас якой выявілі расійскіх вайскоўцаў і ачысцілі ад праціўніка тэрыторыю плошчай каля 5 км² на Пакроўскім напрамку.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», у пошукава-ўдарных дзеяннях бралі ўдзел байцы асобнай снайперскай роты, асобнай разведвальнай роты і першага батальёна марской пяхоты 40-й ОБрМП.
Расійскія вайскоўцы спрабавалі пранікнуць на гэты ўчастак і хаваліся ў сховішчах, чакаючы магчымасці для далейшага прасоўвання. Украінскія марпехі выявілі пазіцыі праціўніка і ўступілі з акупантамі ў прамы бой.
У выніку аперацыі двое расійскіх вайскоўцаў былі ўзяты ў палон, астатнія выяўленыя акупанты — ліквідаваныя.
У 40-й ОБрМП адзначылі, што сумеснымі дзеяннямі падраздзяленняў удалося спыніць інфільтрацыю праціўніка на гэтым участку Пакроўскага напрамку.