Украінскія лётчыкі збілі 13 паветраных цэляў РФ
- 26.09.2026, 19:46
Відэафакт.
Украінскія лётчыкі 72-й асобнай механізаванай брыгады менш чым за чатыры гадзіны баявых дзеянняў перахапілі і знішчылі 13 расійскіх паветраных цэляў.
Для паражэння варожых БПЛА украінскія дронары прымянілі дроны-перахопнікі STING ад «Дзікіх шэршняў».
У подпісе да відэа таксама адзначаецца, што больш за 30% варожых цэляў байцы паразілі дыстанцыйна з дапамогай камплексу Hornet Vision CTRL.