Трамп: Спадзяюся на заключэнне мірнага пагаднення паміж Украінай і РФ да зімы
1- 26.09.2026, 17:54
- 1,032
Паводле слоў прэзідэнта ЗША, ён шмат размаўляў з Зяленскім.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча, каб прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін дамовіліся аб спыненні агню.
Яго словы цытуе Clash Report, перадае «УНІАН».
Журналістка спытала ў Трампа, ці абмяркоўваў ён з Зяленскім пытанне пра ракеты для Patriot. Аднак прэзідэнт ЗША ўхіліўся ад адказу на гэтае пытанне.
Замест гэтага Трамп заявіў, што шмат размаўляў з Зяленскім. Паводле яго слоў, прэзідэнты Украіны і РФ хочуць спыніць вайну.
«Я хачу, каб Зяленскі дамовіўся з Пуціным, і хачу, каб Пуцін дамовіўся з ім», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.
Трамп адзначыў, што спадзяецца, што Украіна і Расія ў бліжэйшы час дасягнуць пагаднення, магчыма, яшчэ да наступу зімы.