У Санкт-Пецярбургу 14-гадовая «партызанка» падпальвала паліцэйскія аўтамабілі
2- 20.09.2026, 16:02
- 2,120
Дзяўчынка паспела спаліць некалькі аўтамабіляў.
Затрыманая меркаваная падпальшчыца паліцэйскіх аўтамабіляў, ёй аказалася 14-гадовая дзяўчынка. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Mash на Мойке».
Паводле папярэдніх звестак, падазраваная спрабавала падпаліць яшчэ некалькі службовых машын у Выбаргскім раёне — яе ўдалося затрымаць на месцы.
Момант падпалу двух паліцэйскіх машын на вуліцы Марата трапіў на камеры відэаназірання. На відэа жаночая фігура падышла да машын, прыпаркаваных каля аддзела паліцыі № 28, затым машыны ўспыхваюць, а дзяўчына бяжыць.