3 верасня 2026, Чацвер, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск згодны на выкарыстанне Starlink для ўдараў па РФ

12
Маск згодны на выкарыстанне Starlink для ўдараў па РФ
Ілон Маск

Раней прапанову Украіны падтрымаў Трамп.

Заснавальнік SpaceX Ілон Маск заяўляў, што не супраць таго, каб сілы абароны Украіны выкарыстоўвалі сістэму спадарожнікавага інтэрнэту Starlink для нанясення удараў па тэрыторыі Расіі. Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы піша Financial Times.

Паводле звестак выдання, пра сваю гатоўнасць дапусціць выкарыстанне Starlink па-за межамі ўкраінскай тэрыторыі для удараў па расійскіх мэтах Маск казаў былому міністру лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайлу Фёдараву.

Пры гэтым, як сцвярджаюць суразмоўцы выдання, мільярдэр падкрэсліваў: канчатковае рашэнне па гэтым пытанні мае палітычны характар і павінна прымацца ў Белым доме.

СМІ пісалі, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме папрасіў дазвол на выкарыстанне Starlink для дальнабійных удараў дронамі па РФ. Тады Трамп не даў пэўнага адказу.

Пазней з'явілася інфармацыя, што Трамп падтрымаў ідэю выкарыстання Starlink для ўдараў па РФ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках