Ад беларусаў пачалі ўтойваць, здавалася б, бяскрыўдны факт
24- 31.08.2026, 12:13
- 28,510
Называць узрост кіраўніка — забаронена?
30 жніўня кіраўніку Беларусі споўнілася 72 гады. Але дзяржаўныя СМІ пра гэты факт маўчаць, а прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі не паведаміла нават пра віншаванне ад Уладзіміра Пуціна.
На вечар нядзелі на сайце кіраўніка вісела толькі навіна пра тое, што Лукашэнка павіншаваў з Днём шахцёра калектыў і ветэранаў ААТ «Беларуськалій». Пра тое, што кіраўніку споўнілася 72 гады, — ні слова. Аналагічная сітуацыя назіралася ў дзяржаўных СМІ.
Між тым з паведамлення прэс-службы Крамля стала вядома, што Уладзімір Пуцін двойчы павіншаваў Лукашэнку: спачатку тэлеграмай, а потым падчас тэлефоннай размовы.
«Салідарнасць» ужо адзначала: відаць, дзяржаўнай прапагандзе забаранілі гаварыць пра ўзрост кіраўніка. Два гады таму прэс-служба Лукашэнкі і дзяржаўныя СМІ «забыліся» пра яго 70-годдзе.