13 жнiўня 2026, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп запатрабаваў ад нафтавых кампаній ЗША знізіць цэны

17
Трамп запатрабаваў ад нафтавых кампаній ЗША знізіць цэны

Прэзідэнт ЗША заклікаў знізіць цэны «неадкладна».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад Chevron і іншых нафтавых кампаній знізіць рознічныя цэны на паліва. Адпаведную заяву ён апублікаваў у сацсетцы Truth Social, каментуючы інтэрв’ю кіраўніка Chevron Майка Вірта тэлеканалу Fox News.

«Адзінае, пра што ён зручна забыўся згадаць, гэта тое, што без геніяльнасці, дальнабачнасці, сілы і стабільнасці адміністрацыі ТРАМПА нафтовая прамысловасць і наша краіна былі б МЁРТВЫЯ!» — напісаў Трамп.

Амерыканскі лідар адзначыў, што Chevron вярнулася ў Венесуэлу, адкуль яе «выкінулі», і цяпер кампанія «куды большая і мацнейшая, чым калі-небудзь раней, і разлічвае зарабіць стан». Гэта датычыць і іншых нафтавых кампаній, дадаў ён.

«Апусціце цэны на нафту для спажыўцоў (рознічныя цэны!) неадкладна!» — запатрабаваў Трамп.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках