Беларус разграміў кафэ з-за песні Газманава
19- 3.08.2026, 16:59
- 29,886
Працаўнікі кафэ ў Магілёве не справіліся з ім.
У адной з устаноў Магілёва наведвальнік зладзіў дэбош з-за музычнай кампазіцыі, якая гучала ў зале.
Як высветлілі міліцыянеры, што прыехалі на выклік, прычынай вострай рэакцыі стала песня Алега Газманава «Мама».
Мужчына, які нядаўна страціў маці і быў п'яны, эмацыйна ўспрыняў музыку — запатрабаваў выключыць трэк, а пасля адмовы пачаў граміць усё навокал.
У людзей паляцела пасуда: металічны кубак трапіў у афіцыянтку, а адзін з наведвальнікаў быў збіты. Працаўнікі кафэ не справіліся з ім.
Мужчыну затрымалі, узбудзілі крымінальную справу.