2 жнiўня 2026, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША працягваецца абмеркаванне магчымай перадачы Украіне тэхналогій Patriot

4
У ЗША працягваецца абмеркаванне магчымай перадачы Украіне тэхналогій Patriot

У Кангрэсе заклікалі Трампа і Пентагон не марудзіць з рашэннем.

ЗША і Украіна абмяркоўваюць магчымую перадачу тэхналогій вытворчасці сістэм Patriot. У Кангрэсе настойваюць, што Вашынгтон і Пентагон павінны дзейнічаць як мага хутчэй.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву члена Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майка Тэрнера у эфіры CBS.

Кангрэсмена спыталі, ці дазволяць ЗША Украіне ліцэнзаваць вытворчасць перахопнікаў Patriot, бо раней здавалася, што адбыўся прарыў, аднак у пятніцу Дональд Трамп заявіў, што перадаць такую тэхналогію складана.

Тэрнер патлумачыў, што ў той цытатзе прэзідэнт казаў адначасова пра «Тамагаўкі» і Patriot, а самі перамовы працягваюцца.

Паводле яго слоў, сітуацыя з Patriot складанейшая, бо гэта абарончая зброя, тады як згаданыя «Тамагаўкі» — наступальныя.

«Я сапраўды лічу, што працягваюцца перамовы аб наданні Украіне больш шырокіх магчымасцяў доступу да тэхналогіі Patriot, каб можна было наладзіць вытворчасць і атрымаць абарончыя тэхналогіі. Гэта будзе вельмі важна як для саюзнікаў, так і для Украіны», — заявіў кангрэсмен.

Паводле слоў Тэрнера, абарончыя тэхналогіі павінны распаўсюджвацца гэтак жа, як распаўсюджваюцца ракетныя. Ён падкрэсліў, што ЗША валодаюць найсучаснейшымі распрацоўкамі, на якія ў свеце вялікі попыт.

Ініцыятыву прэзідэнта разгледзець магчымасць ліцэнзавання гэтай тэхналогіі кангрэсмен назваў важнай і для Украіны, і для саюзнікаў, і для Злучаных Штатаў.

Тэрнер заклікаў прэзідэнта і Пентагон дзейнічаць як мага хутчэй, каб Украіна магла абароніцца. Ён падкрэсліў, што кожнай ночы ва Украіне гінуць людзі, бо Расія запускае ракеты па безабаронных мірных жыхарах, а не па ваенных мэтах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках