17 жнiўня 2026, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму мы не можам спыніць пракручваць стужку сацыяльнай сеткі?

Чаму мы не можам спыніць пракручваць стужку сацыяльнай сеткі?
Ілюстрацыя: Shutterstock.com

Роля дафаміну ў гэтым працэсе значна складанейшая, чым прынята лічыць.

Бясконцая стужка кароткіх відэа ператварае звычайнае карыстанне сацыяльнымі сеткамі ў звычку, ад якой многім цяжка адмовіцца. Даследчыкі спрабуюць зразумець, чаму карыстальнікі гадзінамі пракручваюць TikTok, Instagram Reels, YouTube Shorts нават тады, калі ўжо не атрымліваюць ад гэтага асаблівай асалоды, піша Psychology Today (пераклад — сайт Charter97.org).

Адно з тлумачэнняў звязана з прынцыпам, падобным да працы гульнявога аўтамата. Наступнае відэа можа аказацца нудным, смешным, карысным або нечакана цікавым — і менавіта гэтая няпэўнасць прымушае чалавека пракручваць далей. Даследчыкі называюць такі механізм сістэмай частковага падмацавання.

Пры гэтым сацыяльныя сеткі пакуль не прызнаныя асобнай паводзіннай залежнасцю. Адзінай афіцыйна прызнанай паводзіннай залежнасцю застаюцца азартныя гульні. Аднак механізмы, якія прымушаюць чалавека вяртацца да бясконцай стужкі, шмат у чым нагадваюць гульнявыя.

Роля дафаміну ў гэтым працэсе значна складанейшая, чым прынята лічыць. Некаторыя даследаванні выявілі сувязь паміж інтэнсіўным карыстаннем сацыяльнымі сеткамі і зменамі паказчыкаў, звязаных з сінтэзам дафаміну. Іншыя працы такой залежнасці не выявілі. Таму сцверджанне, што менавіта «дафамінавая залежнасць» прымушае нас бясконца пракручваць, пакуль не мае надзейнага навуковага пацверджання.

Прычына можа быць значна больш празаічная. Стужка адначасова дае чалавеку навізну, забавы, інфармацыю, сацыяльныя сувязі і дапамагае пазбавіцца ад нуды.

Менавіта спалучэнне гэтых фактараў ператварае некалькі хвілін пракруткі ў гадзіны, якія незаўважна знікаюць з дня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках