17 жнiўня 2026, панядзелак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка за тры месяцы 41 раз без паважных прычын не выйшла на працу

3
Мінчанка за тры месяцы 41 раз без паважных прычын не выйшла на працу
ілюстрацыйнае фота

За гэта яе судзілі.

У Мінску вынеслі прысуд 45-гадовай жанчыне, якая больш за 40 разоў за квартал не выйшла на працу. Пра гэта пракуратура Першамайскага раёна сталіцы паведаміла выданню «Мінск-Навіны».

Мінчанка — удава, у яе ёсць дачка, але жанчына пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Паводле судовага рашэння, яна павінна кампенсаваць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на ўтрыманне дзіцяці. Для гэтага яе ўладкавалі прыбіральшчыцай на адно са сталічных прадпрыемстваў.

Аднак жанчына дапускала шматлікія прагулы без паважных прычын. Так, за тры месяцы яна 41 раз не выйшла на працу. Судовыя выканаўцы неаднаразова папярэджвалі яе аб адказнасці, але мінчанка «не надавала іх словам ніякага значэння». У выніку ў дачыненні да яе ўзбудзілі крымінальную справу.

Віну яна цалкам прызнала і раскаялася. Суд прызнаў яе вінаватай па ч. 2 арт. 174 КК (ухіленне ад пакрыцця выдаткаў, панесеных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні) — прызначыў два месяцы арышту і прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. Прысуд уступіў у законную сілу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках