17 жнiўня 2026, панядзелак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў папярэдзіў пра планы Пуціна

Каспараў папярэдзіў пра планы Пуціна
ГАРЫ КАСПАРАЎ

Крэмль можа пайсці ва-банк.

У Расіі застаецца ўсё менш часу і рэсурсаў, таму рызыка спробы буйнага прарыву фронту ва Украіне або нападу на краіны Еўропы прыкметна ўзрастае.

Сваё папярэджанне, адрасаванае не толькі ўкраінцам, адзін з лідараў расійскай апазіцыі Гары Каспараў агучыў у інтэрв'ю для YouTube-канала «Форум свабоднай Расіі».

Палітык абурыўся рэакцыяй «адэкватных» людзей на тое, што адбываецца ў Расіі: «Што мяне здзіўляе? Што столькі сур'ёзных людзей, як казалі ў СССР, з вышэйшай адукацыяй, інтэлігентных людзей, якія заўсёды маглі правільна аналізаваць сітуацыю, пачынаюць усур'ёз глядзець на гэты «тэатр марыянетак», на дэкарацыі, якія змяняюцца, і пачынаюць шукаць у гэтым нейкі сэнс. Сэнс — гэта барацьба «лялечнікаў» за «сцэну». Ніякага іншага сэнсу тут быць не можа».

Таксама Каспараў падзяліўся сваімі апасеннямі наконт планаў Крамля: «Цяпер стала відавочна, што Захад, сцяўшы зубы, прызнае, што эскалацыя будзе непазбежнай, і гэтая эскалацыя можа апынуцца найбольш сур'ёзнай за ўвесь гэты час, таму што Пуцін таксама разумее (давайце не будзем лічыць яго вар'ятам, які з розуму з'ехаў), што часу засталося не так шмат. Яны таксама ўмеюць лічыць. Яны таксама разумеюць, што акопная вайна 1916–1917 гадоў 17-м годам і скончылася, таму, хутчэй за ўсё, будзе нейкі магутны прарыў, спроба прарыву, і гэта зусім неабавязкова ўкраінскі фронт. Там поспехаў няшмат, а гэта вельмі можа быць спроба, звязаная з уцягваннем у вайну ўсёй Еўропы, таму адбываецца рэзкае павелічэнне правакацый (Польшча, Германія, Італія). Мы бачым, што ўлада пачынае рыхтавацца і рыхтуе ідэалагічную глебу ў Расіі да гэтага пераходу».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках