Упершыню ў гісторыі: ЗСУ паразілі FPV-дронам расійскі С-300
- 1.08.2026, 8:44
- 9,486
Унікальная аперацыя стала магчымай дзякуючы некалькім фактарам.
У ліпені 2026 года ЗСУ ўпершыню ў гісторыі паразілі расійскі зенітны ракетны комплекс С-300В з дапамогай FPV-дрона коптэрнага тыпу.
Пра гэта паведаміў ветэран Сіл абароны Украіны Дзмітрый Путята.
Унікальная аперацыя, паводле даных вайскоўца, стала магчымай дзякуючы некалькім фактарам. І значную ролю адыгралі памылкі, дапушчаныя расійскай арміяй.
«Расіяне выбудоўваюць шматэшалонную сістэму процідзеяння беспілотнікам. Трэба прызнаць, што ва многіх выпадках гэтая сістэма выглядае даволі прадуманай… Аднак на практыцы яна сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі пры рэалізацыі на месцах», — паведаміў Путята.
Паводле яго даных, на сёння фронтавая СПА Расіі складаецца з двух эшалонаў малагабарытных РЛС для выяўлення паветраных мэтаў, пастоў РЭБ, пастоў паветранага назірання з кулямётамі, мабільных агнявых груп, а таксама разлікаў дронаў-перахопнікаў, то бок абарона даволі істотная.
«Гэты зенітны комплекс мусіў знаходзіцца пад прыкрыццём асобнага разліку радыёлакацыйнай станцыі, групы FPV-дронаў-перахопнікаў і паста РЭБ, спецыяльна выдзеленых для аховы раёна яго працы. Альбо гэтага зроблена не было, альбо, на шчасце, нехта выканаў свае абавязкі надзвычай неякасна», — канстатаваў Путята.
In July 2026, the Armed Forces of Ukraine hit a Russian S-300V using a copter-type FPV for the first time in the history.
In addition to this unique operation, it is worth noting the points that led to it. Namely, the mistakes of the Russian army. The Russians are building a… pic.twitter.com/LOLy3AYHgQ
— Dmytro Putiata (@kriegsforscherD) July 31, 2026