8 лiпеня 2026, Серада, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубе ўспыхнулі пратэсты

2
На Кубе ўспыхнулі пратэсты

Кубінцы пратэстуюць з-за масавых адключэнняў электраэнергіі.

7 ліпеня на Кубе трэці раз у гэтым годзе адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі, выкліканае недахопам паліва для электрастанцый. Як паведамляе агенцтва Reuters, гэта прывяло да спантанных акцый пратэсту ў Гаване і некаторых іншых гарадах. Жыхары выходзілі на вуліцы, палілі вогнішчы і скандавалі: «Уключыце нам святло».

У студзені ЗША спынілі пастаўкі паліва на Кубу, а затым увялі новыя санкцыі, якія прывялі да масавага адтоку замежных кампаній і турыстаў з краіны.

Паведамленняў пра нейкія сутыкненні падчас пратэстаў няма. Шмат жыхароў сядзяць на парогах сваіх дамоў, або гуляюць у даміно ці размаўляюць адзін з адным на вуліцы ў чаканні аднаўлення электразабеспячэння. «Я не бачу хуткага вырашэння гэтай праблемы, — цытуе Reuters аднаго з жыхароў Гаваны, Амауры Гансалеса. — Нашы электрастанцыі састарэлі, і паліва няма».

Увечары 7 ліпеня вядучы энергетычны аператар краіны, кампанія UNE, паведаміў пра частковае аднаўленне электразабеспячэння ў некаторых заходніх і ўсходніх раёнах вострава. Аднак у другім па велічыні горадзе вострава, Санцьяга-дэ-Куба, электразабеспячэнне пакуль не наладжана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках