Беларус Шкурын забіў фантастычны гол і вывёў «Катовіце» ў трэці раўнд Лігі канферэнцый
- 31.07.2026, 4:23
Відэафакт.
Беларускі нападнік Ілля Шкурын забіў за «Катовіце» і вывёў польскую каманду ў трэці раўнд Лігі канферэнцый.
Польскі клуб перамог у адказным матчы славацкую каманду з лікам 3:1. Першы матч завяршыўся з лікам 2:1 на карысць «Жыліны».
Такім чынам, «Катовіце» перайгралі «Жыліну» па суме двух матчаў 4:3 і выйшлі ў наступны раўнд еўракубка.