Пад Барысавам бабуля пайшла вайной на ўнука
2- 29.07.2026, 19:15
- 1,714
Настолькі ёй не падабалася дзяўчына ўнука, што яна падпаліла дом, дзе знаходзілася пара.
У вёсцы Кімія Барысаўскага раёна ў ноч на 28 ліпеня магла адбыцца трагедыя. Там 79-гадовая пенсіянерка падпаліла дом, дзе знаходзіўся яе ўнук з дзяўчынай. Пра гэта абласное ўпраўленне Следчага камітэта паведаміла дзяржаўнаму выданню «Мінская праўда».
У Кіміі 79-гадовая пенсіянерка настолькі не ўзлюбіла дзяўчыну ўнука, што адважылася на падпал — у ноч на 28 ліпеня жанчына разбіла акно ў доме, дзе знаходзіліся хлопец і дзяўчына, абліла памяшканне гаручай вадкасцю і падпаліла. Пара не спала і хутка патушыла агонь — трагедыі ўдалося пазбегнуць.
Як паведамляе выданне, пенсіянерка ўжо раней прыцягвалася за падпал. Цяпер яна затрыманая і не адмаўляе ўчыненага.
Узбуджана крымінальная справа па факце замаху на наўмыснае знішчэнне маёмасці. Максімальнае пакаранне — да 10 гадоў пазбаўлення волі.