Украінскі брамнік, які ўцёк у Беларусь, застаўся без клуба
2- 29.07.2026, 13:49
- 1,702
«Славія» развіталася з Шэліхавым.
Мазырская «Славія» развіталася з 37-гадовым украінскім брамнікам Дзянісам Шэліхавым.
Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.
Мазырская каманда падпісала Шэліхава ў верасні 2024 года. Аднак з таго часу ён ні разу не згуляў за «Славію» ў Betera-вышэйшай лізе.
Адзіны матч за асноўны склад мазырскага клуба брамнік правёў у ліпені 2025-га — у 1/16 фіналу Betera-Кубка Беларусі з першалігавымі «Асіповічамі» (5:1).
У верасні 2024 года спартсмен вырашыў уцякаць з Украіны, доўга і старанна рыхтаваўся. Ён пераплыў раку Ціса, якая працякае па мяжы з краінамі ЕС (Венгрыяй і Румыніяй). Пасля Шэліхаў прыбыў у Беларусь, дзе падпісаў дакументы для працаўладкавання ў мазырскую «Славію» ў якасці вольнага агента.