Маштабны пажар з феерверкамі: пад Масквой загарэўся вялікі гандлёвы цэнтр
5- 26.07.2026, 10:11
- 3,924
У Падмаскоўі 26 ліпеня раніцай адбыўся маштабны пажар у Раменскім. Там загарэўся гандлёвы цэнтр «Мадам», у агні пачалі выбухаць феерверкі.
Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ і мясцовыя тэлеграм-каналы, перадае «24 канал».
Паводле звестак расійскіх прапагандыстаў, гандлёвы цэнтр на вуліцы Чугунова ўспыхнуў каля другой ночы. У адным з аддзелаў комплексу знаходзіліся феерверкі, падчас пажару яны пачалі выбухаць.
Плошча пажару склала больш за 1 тысячу квадратных метраў. На месца прыбылі пажарныя. Каля сёмай раніцы па маскоўскім часе пажар нібыта ўдалося лакалізаваць.
Пажар у гандлёвым цэнтры «Мадам» успыхнуў у некалькіх хвілінах язды ад вуліцы Халодава, дзе пажарныя змагаюцца з агнём, які ахапіў жылы дом.
Нагадаем, 18 ліпеня ў Маскоўскай вобласці дроны атакалі лагістычныя склады Wildberries. Склады прадпрыемства ахапілі маштабныя пажары, з-за чаго ўзнікла задымленне.