21 лiпеня 2026, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадрыд рыхтуецца да сустрэчы чэмпіёнаў

3
Мадрыд рыхтуецца да сустрэчы чэмпіёнаў

Паводле даных уладаў, на вуліцы выйдзе мільён чалавек.

Іспанія рыхтуецца да грандыёзнага святкавання пасля перамогі нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету па футболе. У фінале ў Нью-Джэрсі каманда Луіса дэ ла Фуэнтэ перамагла Аргенціну з лікам 1:0 дзякуючы голу Феррана Торэса у дадатковы час і заваявала другі ў гісторыі тытул чэмпіёна свету пасля трыумфу 2010 года, піша Yahoo Sports (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле даных уладаў, на вуліцы Мадрыда выйдзе каля мільёна чалавек. Зборную сустрэне кароль Філіп VI, а затым футбалісты праедуць па сталіцы на адкрытым аўтобусе да плошчы Сібелес, дзе адбудзецца галоўная цырымонія ўшанавання чэмпіёнаў.

Іспанская прэса з захапленнем ацаніла выступленне каманды. Газета Marca піша, што зборная цалкам кантралявала ход фіналу, а Аргенціна выглядала «бяспомачнай». Выданне таксама назвала новых чэмпіёнаў «каралямі на ўсе часы».

Пераможны мяч забіў Ферран Торэс, які выйшаў на замену. Пасля фінальнага свістка ён заявіў: «Гэта не мой гол, гэта гол 47 мільёнаў чалавек».

Для забеспячэння бяспекі ўздоўж маршруту параду будуць дзяжурыць больш за дзве тысячы паліцэйскіх і сотні супрацоўнікаў грамадзянскай гвардыі.

Свята азмрочыла трагедыя ў горадзе Сьюдад-Радрыга, дзе падчас стыхійных урачыстасцяў загінуў 13-гадовы падлетак — на яго абрынуўся фантан, на які залезлі заўзятары.

Тым часам у Буэнас-Айрэсе прыхільнікі зборнай Аргенціны рыхтуюцца сустрэць каманду, для якой мара пра чацвёрты тытул чэмпіёна свету завяршылася паражэннем у фінале.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках