ЗСУ атакавалі Крым: у Севастопалі, Сімферопалі і Феадосіі — выбухі і стральба
26- 2.07.2026, 21:01
- 18,612
Мішэнямі удараў сталі нафтабазы і электрастанцыі.
У акупаваным Крыме ў ноч на 2 ліпеня чуліся выбухі і стральба. Імаверныя траплянні зафіксаваныя ў Севастопалі, Сімферопалі і Феадосіі, паведамляе «Крым.Рэаліі» .
Паводле даных расійскай акупацыйнай адміністрацыі, а 3:21 у Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу, якая цягнулася каля двух гадзін. Пра наступствы атакі або магчымыя траплянні акупацыйныя ўлады не паведамілі. У горадзе прагучалі прынамсі два выбухі.
Канал «Крымскі вецер» паведамляе пра магутны выбух у раёне дзяржаўнай раённай электрастанцыі ў Сімферопалі. Мясцовыя жыхары пішуць пра адключэнне святла.
У Феадосіі маглі быць тры траплянні паблізу нафтабазы і яшчэ адно — у раёне гары Тэпе-Оба, дзе размешчаныя пазіцыі расійскіх радыёлакацыйных станцый. Гэтыя паведамленні на гэты момант немагчыма пацвердзіць з незалежных крыніц.
Акрамя таго, выданні паведамляюць пра пажары на электрападстанцыях «Данузлаў» і «Міцяева» на захадзе паўвострава. Першая з’яўляецца вузлавой падстанцыяй высокага напружання, другая забяспечвае электразабеспячэнне населеных пунктаў і звязаная з сонечнай электрастанцыяй магутнасцю 32 МВт.