Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры
4- 19.07.2026, 2:34
- 3,784
У кошт уваходзяць безлімітныя напоі і закускі.
У Мінску фінальны матч чэмпіянату свету па футболе 2026 года можна будзе паглядзець не толькі ў фан-зоне, але і ў кіназале, піша Onlíner. Такое рашэнне прынялі ў плэйбары HEROES пасля таго, як усе месцы на асноўнай пляцоўцы былі зарэзерваваныя.
Трансляцыя пройдзе вечарам 19 ліпеня адначасова ў самым заведзенні і ў адным з кіназалаў. Арганізатары патлумачылі, што адкрылі дадатковую пляцоўку з-за вялікай колькасці ахвотных трапіць на прагляд.
Кошт прагляду — 150 рублёў. У яго ўключаныя безлімітныя напоі і закускі на працягу ўсёй трансляцыі, а таксама абслугоўванне афіцыянтам.
Паводле слоў прадстаўнікоў HEROES, месцы на асноўнай пляцоўцы былі зарэзерваваныя прыблізна за месяц да фіналу, пасля чаго было прынята рашэнне арганізаваць дадатковы паказ, каб прыняць больш балельшчыкаў.
Нагадаем, у фінале чэмпіянату свету за тытул пазмагаюцца зборныя Аргенціны і Іспаніі.