Трохразовы ўладальнік Кубка Стэнлі ўзначаліў мінскае «Дынама»
2- 17.07.2026, 19:56
- 2,346
Пагадненне разлічана на тры сезоны.
Сяргей Брылін стаў галоўным трэнерам мінскага «Дынама», паведамляе прэс-служба каманды. Пагадненне з расійскім спецыялістам разлічана на тры сезоны Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).
На гэтай пасадзе ён змяніў Дзмітрыя Квартальнова, які кіраваў камандай з 2023 па 2026 год. У мінулым сезоне КХЛ «Дынама» дабралося да другога раўнда плэй-оф, дзе прайграла казанскаму «Ак Барсу» ў серыі з лікам 0:4.
Сяргею Брыліну 52 гады. Раней расіянін працаваў у трэнерскім штабе клуба Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Нью-Джэрсі Дэвілз», у складзе якога ён заваяваў тры Кубкі Стэнлі як гулец (1995, 2000, 2003).
Новы сезон КХЛ стартуе 5 верасня. У першым матчы рэгулярнага чэмпіянату мінскае «Дынама» на сваім лёдзе прыме ніжагародскае «Тарпеда».