Жыхар Крыма: Такога я ніколі не бачыў
16- 17.07.2026, 20:52
- 18,958
Што адбываецца на акупаваным паўвостраве.
У сацыяльных сетках распаўсюдзіўся відэазапіс, зняты мясцовым жыхаром у адным з супермаркетаў сеткі на тэрыторыі акупаванага Крыму.
На кадрах зафіксаваная адсутнасць большасці тавараў на гандлёвых стэлажах.
У асартыменце крамы, якая трапіла ў кадр, бачна толькі замарожаная рыба і разнастайныя газаваныя напоі. Паводле слоў аўтара відэа, падобная сітуацыя назіраецца ўжо не ў першай гандлёвай кропцы, а работнікі тлумачаць гэта адсутнасцю новых паступленняў прадукцыі.
«Што там, хлопцы, бензіну няма, так? Вось такая гісторыя, калі такое пачынаецца ў краме. Як вам? Гэта, дарэчы, ужо не першая крама. Я проста заходжу і кажу: а чаму ў вас паліцы пустыя? Такога я ніколі не бачыў у Крыму. Няма паставак, кажуць. Вось вам наступствы таго, што няма бензіну», — адзначае відавочца на відэа.