24 жнiўня 2026, панядзелак, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзе далятаць у разы лепш»

6
«Будзе далятаць у разы лепш»
Фота: Fire-Point

Украінскі вайсковец патлумачыў, чаму ўдары балістыкі будуць разбуральнымі для Расіі.

Дзяніс Штылерман, галоўны канструктар FirePoint, паведаміў, што, верагодна, ужо восенню Украіна пачне выпрабоўваць уласныя балістычныя ракеты на тэрыторыі Расіі. Для краіны-агрэсара такія ўдары будуць вельмі балючымі з шэрагу прычын.

Пра гэта «24 Каналу» распавёў падпалкоўнік ЗСУ, начальнік аддзела міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Камандавання Сіл Тэрытарыяльнай абароны Тарас Бярэзавец, адзначыўшы, што расійская СПА не адпавядае крытэрыям узроўню ўкраінскай СПА. Акрамя таго, Украіна сістэматычна знішчае расійскія сістэмы.

Чаму ўдары балістычнымі ракетамі будуць разбуральнымі для Расіі?

Падпалкоўнік ЗСУ патлумачыў, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання галоўнай перавагай праціўніка была наяўнасць уласнага замкнёнага цыклу вытворчасці крылатых і балістычных ракет, перанятага ў спадчыну ад Савецкага Саюза.

Ва Украіны таксама былі свае магчымасці па вытворчасці гэтых ракет, але з вядомых гістарычных прычын яна іх страціла, а таксама да 2022-га і нават да 2014 года ў ЗСУ не было ў гэтым патрэбы. Больш за тое, пэўныя аспекты распрацоўкі залежалі ад Масквы.

Бярэзавец таксама звярнуў увагу, што ўкраінская "Дняпрапятроўская школа" з'яўляецца вельмі моцнай, але многія інструктары альбо ўжо памерлі, альбо цяпер на пенсіі, альбо з'ехалі ў іншыя краіны, у прыватнасці ў Расію. У той жа час тыя, хто застаўся, з'яўляюцца спецыялістамі высокага ўзроўню, але ім яшчэ трэба вучыцца. Менавіта такая магчымасць цяпер і з'явілася – украінскія вытворцы, кампаніі, прыватны бізнес пачалі рабіць захады для развіцця ўкраінскай балістычнай праграмы.

- Зараз, як сцвярджае прэзідэнт Украіны, як кажуць асобныя канструктары балістычнай зброі, у нас з'явілася магчымнасць, і мы ўжо не проста блізкія да гэтага, а ў нас ужо ёсць гатовыя ўзоры, якія будуць выпрабаваныя і паляцяць па тэрыторыі Расіі. Гэта неабходны крок, бо балістычныя ракеты надзвычай складана збіць у параўнанні з крылатымі ракетамі, – сказаў ён.

Падпалкоўнік ЗСУ падкрэсліў, што Паветраныя сілы Украіны, у прыватнасці супрацьпаветраная абарона Узброеных Сіл Украіны, значна больш прафесійныя, чым у праціўніка. У першы месяц поўнамаштабнай вайны ва Украіны не было ні Patriot, ні NASAMS, таму даводзілася абыходзіцца тым, што засталося ад савецкай спадчыны.

Цяпер жа ўкраінская СПА значна больш эфектыўная, чым расійская. Гэта, у прыватнасці, прызнаюць заходнія партнёры.

- Таму, улічваючы памеры Расіі і абмежаванасць яе рэсурсаў, як толькі ва Украіне з'явіцца дастатковая колькасць балістычнай зброі, мы будзем наносіць значна больш разбуральныя ўдары па расійскай тэрыторыі, чым гэта робяць расіяне. То бок украінская балістыка будзе далятаць у разы лепш, чым расійская па нам, – падсумаваў Бярэзавец.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках