8 чэрвеня 2026, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Анджаліны Джолі і Брэда Піта выйшаў на рынг адразу пасля выпускнога

Сын Анджаліны Джолі і Брэда Піта выйшаў на рынг адразу пасля выпускнога

17-гадовы Нокс Джолі-Піт сумясціў дзве важныя падзеі.

17-гадовы Нокс Джолі-Піт правёў незвычайны дзень, сумясціўшы адразу дзве важныя падзеі — выпускны ў сярэдняй школе Лос-Анджэлеса і ўдзел у турніры па тайскім боксе, піша People (пераклад — сайт Charter97.org).

На цырымоніі ўручэння дыпломаў Нокса падтрымала яго маці, Анджаліна Джолі. Аднак ужо праз некалькі гадзін выпускнік змяніў акадэмічную мантыю на спартыўную экіпіроўку і выйшаў на рынг.

Падчас выпускной прамовы Нокс загадзя папярэдзіў аднакласнікаў пра свае планы на вечар. Пад смех і апладысменты ён заявіў, што збіраецца выйсці на бой і настроены рашуча. «Я там усіх да чорта парву», — заявіў падлетак.

Фатаграфіі з турніру паказваюць, што ён упэўнена трымаўся ў паядынку, актыўна задзейнічаў рукі і ногі і дэманстраваў навыкі муай-тай. Назіральнікі ўжо параўналі яго з’яўленне на рынгу з культавай роляй ягонага бацькі Брэда Піта у фільме «Байцоўскі клуб».

Інтарэс Нокса да адзінаборстваў узнік не ўчора. У 2025 годзе ён ужо перамагаў на спаборніцтвах па тэхнічным тайскім боксе ў Лос-Анджэлесе. Тады сярод балельшчыкаў былі Анджаліна Джолі і ягоная сястра-блізнячка Вів’ен.

Нокс і Вів’ен — малодшыя з шасці дзяцей Анджаліны Джолі і Брэда Піта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках