Зорка «Матрыцы» здыміцца ў серыяле пра Гары Потэра
1- 4.06.2026, 21:24
- 1,114
Ламбер Вільсан выканае ролю алхіміка Фламэля.
Французскі акцёр Ламбер Вільсан выканае ролю алхіміка Нікаласа Фламэля у серыяле «Гары Потэр». Пра гэта паведаміў тэлеканал TF1.
Вільсан сыграў Меравінгена ў фільме «Матрыца: Перазагрузка» (The Matrix Reloaded, 2003). Ён увасобіць на экране вобраз французскага чараўніка, які стварыў філасофскі камень.
З 2001 па 2011 год выйшлі восем поўнаметражных фільмаў паводле кніг Джоан Роўлінг пра чараўніка Гары Потэра. Пасля гэтага таксама былі знятыя тры фільмы з серыі «Фантастычныя жывёлы», падзеі якіх папярэднічаюць асноўнай сазе.
Першы сезон серыяла «Гары Потэр і філасофскі камень» пачнецца з таго, што ў свой 11-ы дзень народзінаў Гары (Домінік Маклахлін) атрымае ліст аб залічэнні ў Школу чараўніцтва і вядзьмарства Хогвартс. Лепшага сябра Гары, Рональда Уізлі, сыграе Аластар Стаўт. Арабэла Стэнтан далучыцца да класічнага трыо, увасобіўшы вобраз Герміёны Грэнджэр. Прэм'ера запланаваная на Божае Нараджэнне 2026 года.