4 чэрвеня 2026, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі Францыі 11 разоў за тыдзень перахапілі расійскія самалёты

1
Знішчальнікі Францыі 11 разоў за тыдзень перахапілі расійскія самалёты

Авіяцыя РФ парушала паветраную прастору над краінамі Балтыі

Французскія ваенныя самалёты за мінулы тыдзень узляталі не менш як 11 разоў у межах місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы над краінамі Балтыі. Парыж перахапіў расійскія паветраныя судны. Пра гэта заявіў прадстаўнік узброеных сіл Францыі Гіём Вернэ, перадае Reuters.

Французскі прадстаўнік заявіў, што «правакацый» стала больш, чым звычайна.

Самалёты Францыі патрулююць паветраную прастору Эстоніі, Латвіі і Літвы. У межах місіі НАТА пілоты спрабуюць перахапіць неапазнаныя самалёты, напрыклад, расійскія.

«Надзвычай вялікая колькасць перахопаў можа сведчыць пра тое, што Масква спрабуе прадэманстраваць сваю сілу менавіта ў той тыдзень, калі яна прымала штогадовы Санкт-Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум», — адзначыў Гіём Вернэ.

Французскі атрад, паводле яго слоў, выявіў расійскія самалёты, якія ляцелі без планаў палётаў і радыёсувязі. Сярод перахопленых самалётаў былі ўзброеныя знішчальнікі, разведвальныя і транспартныя самалёты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках