Латвія зафіксавала рэкордную атаку нелегалаў з тэрыторыі Беларусі
- 4.06.2026, 12:31
- 1,272
Найвялікшая лічба за 32 месяцы.
Рэкардная за апошнія 32 месяцы колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі — 171 — была зафіксаваная 3 чэрвеня Дзяржаўнай памежнай аховай Латвіі, як сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.
1 кастрычніка 2023 года колькасць спробаў склала 220. За мінулы перыяд самым напружаным днём было 16 мая гэтага года — 170 спробаў.
За тры дні лета 2026 года Латвія паведаміла пра 293 спробы парушэння сваёй мяжы мігрантамі з трэціх краін, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь.
З 1 па 3 мая такіх спробаў было ў 2,2 раза менш (131).