У расійскай Уфе прагрымелі выбухі на НПЗ
4- 25.06.2026, 11:32
- 4,270
Над горадам падняўся чорны дым.
У расійскім горадзе Уфа (Рэспубліка Башкартастан) прагрымела серыя выбухаў і ўспыхнуў пажар у раёне нафтаперапрацоўчага завода. У неба ўзвіваецца чорны дым.
Пра гэта паведамляе Exilenova+.
Паводле папярэдняй інфармацыі, першыя выбухі ў Уфе прагрымелі каля 9:30 па кіеўскім часе. Мясцовыя жыхары кажуць, што мэтай атакі беспілотнікаў стаў НПЗ.
Exilenova+ сцвярджае, што пад удар маглі трапіць два з трох нафтаперапрацоўчых заводаў, размешчаных у Уфе.
«Два з трох НПЗ, якія ёсць у Уфе, былі паражаныя Сіламі абароны Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Пакуль пацверджання гэтай інфармацыі няма.
У сацсетках актыўна дзеляцца кадрамі з месца здарэння.

.jpg)

.jpg)
Чым важны аб’ект
Нафтаперапрацоўчы комплекс у Уфе размешчаны прыблізна за 1400 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны. Ён лічыцца адным з найбуйнейшых і ключавых цэнтраў нафтаперапрацоўкі Расіі і адыгрывае важную ролю ў паліўным забеспячэнні краіны.