24 чэрвеня 2026, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ знішчылі 60 тысяч тон снарадаў Балтыйскага флоту РФ

ЗСУ знішчылі 60 тысяч тон снарадаў Балтыйскага флоту РФ

Беспілотнікі разбамбілі арсенал пад Санкт-Пецярбургам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў даклад кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Алега Івашчэнкі, які распавёў пра вынікі авіяўдараў па ваенных аб’ектах Расійскай Федэрацыі. Сярод іншага высветлілася, што ўдалося нанесці ўдар па арсеналу Балтыйскага флоту пад Санкт-Пецярбургам.

Беспілотнікі знішчылі 60 тысяч тон снарадаў, гаворыцца ў паведамленні Зяленскага ў яго Telegram-канале. Прэзідэнт не ўдакладніў, дзе і калі адбылося пападанне, але адзначыў, што атака была праведзеная «нядаўна». Кіраўнік украінскай дзяржавы не ўдакладніў, што менавіта сказаў Івашчэнка пра ракеты Узброеных Сіл РФ і пра расійскую ваенную авіяцыю, толькі падкрэсліў, што і надалей будуць «падрыхтоўваць адказныя меры» на нежаданне РФ скончыць вайну.

Зяленскі атрымаў даклад ГУР 24 чэрвеня на фоне заяў з Масквы пра гатоўнасць да «мірных перамоваў», пасля ўдараў па Маскве і ў перыяд пераменаў у Крыме, які застаўся без бензіну і з пашкоджанай сістэмай электразабеспячэння. Згодна з данымі ўкраінскай разведкі, РФ адрэагавала на паветраныя ўдары Украіны і пачала перамяшчаць сродкі СПА. Асноўныя напрамкі, на якіх спрабуюць узмацніць абарону, — гэта Масква і Крым, гаварылася ў дакладзе.

«Фактычна менавіта гэтыя два перыметры расіяне атрымалі загад абараняць коштам аслаблення іншых напрамкаў на сваёй тэрыторыі і на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Зробім высновы», — падсумаваў Зяленскі, адзначыўшы, што расіяне павінны зразумець, што вайну хоча працягваць толькі Масква.

Заўважым, што Зяленскі не ўдакладніў, дзе менавіта былі падарваны 60 тыс. снарадаў Балтыйскага флоту РФ. Пры гэтым 6 чэрвеня СБУ пацвердзіла атаку беспілотнікаў на 15-ы арсенал ВМФ РФ і тое, што пасля пападання пачалася першасная і другасная дэтанацыя. Акрамя таго, у расійскіх пабліках з’явіліся фота і відэа з кадрамі выбухаў і пажараў у раёне вёскі Вялікая Іжора. Пад удар таксама магла трапіць база Балтыйскага флоту ў Кранштаце (караблі і завод), НДІ марской цеплатэхнікі ў Ламаносаве пад Санкт-Пецярбургам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках