Кошт акцый «Газпрама» рэкордна абваліўся
1- 22.06.2026, 17:45
- 1,998
Ніжэй псіхалагічнай адзнакі.
Акцыі «Газпрама» ў панядзелак, 22 чэрвеня, на мінімуме абрынуліся на 4,4%, кошт акцый кампаніі апусціўся да ₽99,9 за акцыю, сведчаць даныя Масбіржы. У апошні раз ніжэй за адзнаку ₽100 вартасць папер апускалася 23 студзеня 2009 года.
Каціроўкі «Газпрама» зніжаюцца пяты сеанс запар, піша РБК.
«Рынак акцый застаецца пад ціскам. Негатыўных навін, звязаных з геапалітыкай, усё больш і больш. На мой погляд, гэта адна з асноўных праблем», — кажа дырэктар па стратэгіі ФГ «Фінам» Яраслаў Кабакоў.
Індэкс Масбіржы ў панядзелак на мінімуме ўпаў на 3,73%, да 2330,2 пункта, а Індэкс РТС абрынуўся ніжэй за 1000 пунктаў упершыню за паўгода. Распродажы ідуць па ўсім рынку, у плюсе засталіся толькі некалькі папер.