У гомельскай бальніцы загадчык гаспадаркі гадамі накіроўваў рабочых будаваць яму дачу
2- 2.06.2026, 22:09
- 1,150
Што было далей.
Загадчык гаспадаркі адной з гомельскіх бальніц на працягу некалькіх гадоў накіроўваў падначаленых на будоўлю і рамонт уласнай дачы, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага УУС.
Пры гэтым праца ў бальніцы амаль не вялася.
Аднак работнікі атрымлівалі звычайны заробак.
Карупцыйную схему выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
Па выніках праверкі высветлілася, што службовая асоба хавала адсутнасць людзей на працоўных месцах.
«Фігурант уносіў у табелі ўліку часу загадзя ілжывыя звесткі, згодна з якімі ім [работнікам. — Заўв.] спраўна налічваўся дзяржаўны заробак», — распавялі праваахоўнікі.
Такім чынам, за ўвесь час неабгрунтавана было выплачана 45 тыс.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці.
Цяпер загадчыку гаспадаркі пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.