29 траўня 2026, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастацкім кіраўніком драмтэатра ў Мінску прызначылі расіяніна

10
Мастацкім кіраўніком драмтэатра ў Мінску прызначылі расіяніна
Юрый Папоў
Фота: bnkomi.ru

Рэжым Лукашэнкі працягвае русіфікаваць беларускія тэатры.

Новы драматычны тэатр у Мінску атрымаў мастацкага кіраўніка. Ім стаў расійскі рэжысёр Юрый Папоў, паведамляецца на сайце ўстановы.

Там жа сказана, што асаблівую ўвагу новы мастацкі кіраўнік надае развіццю акцёрскай трупы, пошуку сучаснай тэатральнай формы і захаванню жывога дыялогу з гледачом.

«У якасці мастацкага кіраўніка Новага драматычнага тэатра Юрый Папоў вызначае творчы напрамак тэатра, фарміруе рэпертуарную палітыку і куруе стварэнне новых пастановак», — адзначаюць у запісе.

У тэатры ўжо ідзе пастаноўка аўтарства Юрыя Папова. Гэта спектакль «Чудзікі» ў жанры паэтычнай драмы. За аснову рэжысёр узяў пераасэнсаванне прозы Васіля Шукшына.

Папоў атрымаў адукацыю ў Яраслаўскім дзяржаўным тэатральным інстытуце, а затым скончыў рэжысёрскі факультэт Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна.

Як акцёр ён працаваў у Сыктыўкары і Маскве, а ўжо з 2008 года пачалася яго кар’ера рэжысёра-пастаноўшчыка. За гэты час ён паспеў папрацаваць на многіх сцэнах.

А з 2015 па 2018 год займаў пасаду галоўнага рэжысёра Акадэмічнага тэатра драмы імя В. Савіна ўсё ў тым жа Сыктыўкары.

Юрый Папоў — не першы рэжысёр з Расіі, які ўзначаліў тэатр у Беларусі. Раней пасаду мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра заняў Дзмітрый Акімаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках