Названыя пераможцы Канскага кінафестывалю
- 24.05.2026, 10:17
«Залатую пальмавую галіну» атрымала драма румынскага рэжысёра.
Учора, 23 мая 2026 года, завяршыўся 79-ы Канскі кінафестываль. На ўрачыстай цырымоніі былі названыя яго пераможцы. Іх імёны паведамляюцца на афіцыйным сайце.
Галоўную ўзнагароду Канскага кінафестывалю — «Залатую пальмавую галіну» — атрымала драма румынскага рэжысёра Крысціян Мунджыу «Ф'ёрд» з Себасцьянам Стэнам і Рэнатэ Рэйнсвэ у галоўных ролях. Паводле сюжэту, рэлігійная румынска-нарвежская сям'я разам з дзецьмі пераязджае ў вёску каля ф'ёрда. Аднак іх планы на новае жыццё руйнуюцца, калі яны сутыкаюцца з іншай сям'ёй, погляды якой на жыццё кардынальна адрозніваюцца ад іх уласных.
Другую па значнасці ўзнагароду, Гран-пры кінафестывалю, атрымаў фільм «Мінотавр» расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава. Падзеі карціны разгортваюцца восенню 2022 года ў неўказаным расійскім горадзе. Галоўны герой фільма — дырэктар лагістычнай кампаніі Глеб — даведваецца, што жонка яму зраджвае. На гэтым фоне — як у старажытнагрэцкім міфе пра Мінотаўра — ад яго прадпрыемства патрабуюць адправіць на фронт 14 супрацоўнікаў. У сваёй прамове падчас узнагароджання Звягінцаў па-руску звярнуўся да Уладзіміра Пуціна і запатрабаваў ад яго спыніць вайну.
Прыз за лепшую рэжысуру падзялілі паміж сабой Хав'ер Кальво і Хав'ер Амбросі (фільм «La bola negra»), а таксама польскі рэжысёр Павел Паўлікоўскі («Айчына»).
Прыз за лепшую жаночую ролю атрымалі Віржыні Эфіра і Тао Окамото («Раптам»). За лепшую мужчынскую — Эммануэль Макк'я і Валентэн Канпань («Баязлівец»).