Яшчэ адзін дрон атакаваў Маскву
1- 16.05.2026, 22:40
- 1,568
Усяго да сталіцы РФ наблізіліся 36 украінскіх БПЛА.
Расійская СПА нібыта збіла украінскі БПЛА, які ляцеў на Маскву, паведамляе мэр Сяргей Сабянін у тэлеграм-канале.
«На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстрэнных службаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Сабянін паведамляе пра перахоп БПЛА з пачатку сутак 16 мая. На момант публікацыі вайскоўцы збілі 36 беспілотнікаў, што ляцелі на Маскву, уключаючы апошні.