Дураў нестандартна пахваліў СПА ААЭ
8- 16.05.2026, 19:27
- 1,576
Заснавальнік Telegram сказаў, што нават «сумуе па іранскіх феерверках».
Заснавальнік мэсэнджара Telegram Павел Дураў станоўча ацаніў працу сістэмы супрацьпаветранай абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на фоне нядаўніх атак з боку Ірана.
У сваім допісе прадпрымальнік адзначыў, што сістэма СПА ААЭ «выдатна праявіла сябе» падчас абстрэлаў. Па яго словах, Дубай хутка вярнуўся да звыклага рытму жыцця і зноў паўніцца людзьмі.
Дураў таксама з іроніяй заўважыў, што нават «сумуе па іранскіх феерверках», дадаўшы, што яны нібыта «дапамаглі ачысціць горад ад занадта ўражлівых людзей».
Акрамя таго, бізнесмен зноў параўнаў узровень бяспекі ў Эміратах і еўрапейскіх краінах. На яго думку, жыхары ААЭ атрымліваюць больш высокі ўзровень абароны пры значна меншай падатковай нагрузцы, чым насельніцтва многіх дзяржаў Еўропы.