Маскву атакавалі беспілотнікі
7- 16.05.2026, 17:36
- 19,054
Мэр Сабянін налічыў 26 БПЛА.
Беспілотнікі Узброеных Сіл Украіны з 02:00 па мінскім часе атакуюць Маскву.
Сродкі расійскай СПА нібыта адбілі атаку шасці беспілотнікаў, якія ляцелі на сталіцу, паведаміў мэр Сяргей Сабянін.
Такім чынам, агульная колькасць беспілотнікаў, што ляцелі на Маскву, збітых з пачатку сутак, дасягнула 26.
На фоне адбіцця атакі працу прыпынялі тры сталічныя аэрапорты. Так, раніцай 16 мая Расавіяцыя абвясціла пра абмежаванні для Дамадзедава, Жукоўскага і Внукава.
На момант падрыхтоўкі публікацыі ўсе тры аэрапорты аднавілі працу, аднак Внукава перайшло на рэжым прыёму і адпраўкі рэйсаў па ўзгадненні з адпаведнымі органамі.