Беларусам назвалі мінімальную колькасць дзён адпачынку, каб паспець аднавіцца
4- 16.05.2026, 12:42
- 3,036
Эксперт агучыў лічбу.
Старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы назваў у эфіры тэлеканала АНТ мінімальную колькасць дзён адпачынку, каб паспець поўнасцю аднавіцца — фізічна і псіхалагічна.
Аказваецца, гаворка ідзе пра адпачынак не менш як 10 дзён запар.
«У чалавека павінен быць адпачынак падчас адпачынку, і гэта павінна быць мінімум 10 дзён. Бо толькі на чацвёрты дзень мы высыпаемся, а на сёмы дзень хаця б неяк аднаўляемся і хочацца элементарнай актыўнасці», — адзначыў спецыяліст.
Філіп Гулы дадаў, што для адпачынку чалавечаму мозгу, псіхіцы і целу пойдзе на карысць «змена карцінкі, пажаданы прыродны фактар».