Здраднік
11- Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»
- 16.05.2026, 17:24
- 19,398
Як так, Нікалас?
Сын Мадуры распавёў, што яго бацька, пасаджаны ў бруклінскую турму, вучыцца англійскай мове.
Як так, Нікалас? Вы вучыце мову геапалітычнага ворага, які вас і захапіў?
Гэта здрада.
Вы, Нікалас Мадура, павінны вучыцца ў турме рускай і кітайскай мовам, чытаць па складах пасланні Мядзведзева, сачыць за бітвай стагоддзя ля Малой Токмачкі. Каб вашы пераследнікі бачылі, наколькі цвёрдая ваша вера ў трыумф шматпалярнасці.
Спадзяёмся, што хаця б партрэт Пуціна прымацаваны ў Мадуры на сцяне над ложкам.
Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»