«Паўтара пытання» ў Лукашэнкі не вырашаюцца?
8- Павел Дзядзін, UDF
- 16.05.2026, 10:24
- 6,474
Дыктатару давялося тэрмінова звязацца з Пуціным па тэлефоне.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раніцай 15 мая правялі тэлефонную размову. Размова была ініцыяваная беларускім бокам
Як паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара, бакі абмеркавалі «супрацоўніцтва ў эканоміцы і ў сферы абароны, а таксама будучыя сумесныя мерапрыемствы па гэтых напрамках».
Іншыя падрабязнасці размовы пакуль не прыводзяцца. У Крэмлі пра гэтую тэлефонную размову ўвогуле не паведамілі.
Нагадаем, 8 мая Лукашэнка правёў з Пуціным гадзінную сустрэчу ў Крэмлі, падчас якой, паводле слоў беларускага аўтакрата, яны абмеркавалі «паўтара пытання». Якія менавіта — невядома. Магчыма, кіраўнік Расіі зрабіў Лукашэнку нейкую прапанову. І вось надышоў час адказу.
Украінскія медыя актыўна пішуць пра падрыхтоўку Беларусі да ўступлення ў вайну. У прыватнасці, украінская разведка паведамляе, што на тэрыторыі Беларусі актыўна ідзе будаўніцтва дарог да межаў Украіны.
Сам Лукашэнка пасля вяртання з Масквы сабраў нараду па пытаннях развіцця ваенна-прамысловага комплексу, падчас якой заявіў, што беларускай арміі неабходна рыхтавацца «да наземнай аперацыі».
А на наступны дзень ён выслухаў асобны даклад міністра абароны Віктара Хрэніна, дзе заявіў, што «прыцэльна будзе мабілізаваць часткі, каб рыхтаваць іх да вайны».
Павел Дзядзін, UDF