16 траўня 2026, Субота, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: ЗША і Ізраіль могуць аднавіць удары па Іране на наступным тыдні

NYT: ЗША і Ізраіль могуць аднавіць удары па Іране на наступным тыдні

У Пентагоне падрыхтавалі радыкальныя сцэнарыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вярнуўся з Кітая і стаіць перад ключавым рашэннем па Іране. Яго дарадцы падрыхтавалі планы аднаўлення ваенных удараў, калі дыпламатыя канчаткова зайдзе ў тупік. Рашэнне яшчэ не прынята.

Пра гэта паведамляе NYT.

Што рыхтуе Пентагон

Аперацыя «Эпічная ярасць», прыпыненая пасля абвяшчэння перамір’я, можа аднавіцца ўжо на наступным тыдні — магчыма, пад новай назвай.

«У нас ёсць план эскалацыі, калі гэта будзе неабходна», — пацвердзіў міністр абароны Піт Хэгсет. У той жа час ёсць і план вываду больш за 50 000 вайскоўцаў з рэгіёна.

Два блізкаўсходнія чыноўнікі паведамілі, што ЗША і Ізраіль вядуць найбольш інтэнсіўную падрыхтоўку з часу перамір’я — да магчымага аднаўлення удараў ужо на наступным тыдні.

Якія варыянты на стале

Сярод разгляданых опцый — больш агрэсіўныя авіяўдары па іранскай вайсковай і грамадзянскай інфраструктуры. Другі варыянт — аперацыя сіл спецыяльнага прызначэння па выманні ядзерных матэрыялаў на аб’екце ў Ісфахане.

Некалькі сотняў байцоў спецназу ўжо знаходзяцца ў рэгіёне менавіта для гэтага. Аднак такая аперацыя патрабавала б тысяч вайскоўцаў для прыкрыцця і нясе значную рызыку страт.

Таксама разглядаецца захоп вострава Харг — ключавога вузла іранскага нафтавога экспарту.

Іран аднавіў патэнцыял

Нягледзячы на месяц перамір’я, Іран аднавіў доступ да 30 з 33 ракетных пазіцый уздоўж Армузскага праліва. Большасць пашкоджаных аб’ектаў адноўлена. Вайскоўцы прызнаюць у прыватным парадку: «перамагчы» будзе нялёгка.

Сітуацыя ў рэгіёне

На месцы знаходзяцца каля 5 000 марскіх пяхотінцаў і 2 000 дэсантнікаў 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Дзве авіяносныя ўдарныя групы, больш за дзясятак эсмінцаў і сотні самалётаў «гатовыя аднавіць баявыя аперацыі па загадзе».

Пасля вяртання з Пекіна Трамп разглядае магчымасць паслаблення санкцый супраць кітайскіх нафтавых кампаній, якія купляюць іранскую сыравіну.

Падчас саміту Пекін і Вашынгтон дасягнулі прынцыповай згоды ў тым, што Іран ні пры якіх умовах не павінен атрымаць ядзерную зброю.

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац тым часам дапусціў, што аперацыя супраць Ірана можа быць неўзабаве адноўлена — паводле яго слоў, не ўсе мэты яшчэ дасягнутыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках