Беспілотнікі атакавалі стратэгічны хімічны завод у Стаўрапольскім краі РФ
5- 16.05.2026, 8:39
- 6,574
Успыхнуў пажар.
У ноч на суботу, 16 мая, у Стаўрапольскім краі РФ паскардзіліся на атаку беспілотнікаў. Мэтай дронаў чарговы раз стала адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці Расіі «Нявіннамыскі Азот», паведамляе OBOZ.UA.
Пасля серыі выбухаў там успыхнуў пажар. Адпаведнымі кадрамі расіяне дзяліліся ў сетцы, адначасова наракаючы на працу СПА.
Яны сцвярджалі, што не прагучаў ніводны стрэл, і ўсе БПЛА трапілі ў мэту.
Гэты завод у Нявіннамыску ўваходзіць у групу «ЕўраХім». Ён спецыялізуецца на выпуску мінеральных угнаенняў (аміяку, карбаміду, аміячнай селітры) і з'яўляецца стратэгічным аб'ектам, бо ягоная прадукцыя выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах, у прыватнасці для вытворчасці выбухоўкі і боепрыпасаў.


Нагадаем, што ў 2025 годзе пасля ўкраінскай атакі дронаў хімкамбінат «Нявіннамыскі Азот» у Стаўрапольскім краі (РФ) спыніў сваю працу. Тады ўдалося пашкодзіць антыдронную абарону прадпрыемства.