24 чэрвеня 2026, Серада, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абутак Папы Льва XIV выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках

13
Абутак Папы Льва XIV выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках
Папа Леў XIV

Шмат хто быў здзіўлены.

Папа Рымскі Леў XIV носіць белыя красоўкі разам з папскім строем. Гэта бачна ў трэйлеры дакументальнага фільма «Leone a Roma», апублікаваным Vatican News. Папскі выбар абутку адразу выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках, піша BILD.

Шмат хто здзівіўся — бо Святы Айцец ходзіць не проста ў красоўках. Людзей асабліва ўразіла, што абутак Папы Льва, відаць, вінтажны. Гэта Nike Franchise Low — красоўкі, якія ўпершыню выйшлі ў 1970-х, але былі перавыпушчаныя ў 2008 годзе.

Папа Леў XIV — не першы пантыфік з любоўю да зручнага абутку. Так, Бенедыкт XVI у 2005 годзе з’явіўся на аўдыенцыі ў чырвоных сліперах. Італьянская прэса была ў захапленні і паважліва называла яго «папам Prada». Ярка-чырвоныя туфлі сталі тэмай абмеркавання па ўсім свеце — хоць Ватыкан пазней удакладніў, што гэта былі не Prada, а праца ватыканскага шаўца. Тым не менш мем «папа Prada» замацаваўся.

Наступнік Бенедыкта, папа Францішак, насіў персаналізаваныя красоўкі Nike — бела-жоўтыя, у колерах Ватыкана, упрыгожаныя ягоным асабістым гербам. Іх яму падарылі. Словы «Pope» і «Francis» упрыгожвалі заднікі красовак. Францішак відавочна быў рады незвычайнаму падарунку. Звычайна ж ён аддаваў перавагу чорнаму артапедычнаму абутку — з-за хранічных праблем з каленамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках