7 красавiка 2026, aўторак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны нанеслі ўдар па яшчэ адным носьбіце «Калібраў» у Чорным моры

1
Украінскія дроны нанеслі ўдар па яшчэ адным носьбіце «Калібраў» у Чорным моры

Пацверджана траплянне ў фрэгат і шэраг іншых аб’ектаў акупантаў.

Генштаб ЗСУ паведаміў новыя падрабязнасці паспяховай аперацыі ў порце Наварасійска і ў наваколлі.

Зафіксавана траплянне двух ударных БПЛА ў расійскі фрэгат праекта 11356Р тыпу «Буравеснік» — носьбіт крылатых ракет «Калібр». Маштабы шкоды ўдакладняюцца.

Акрамя таго, учора і ўначы на 7 красавіка падраздзяленні Сіл абароны Украіны ўразілі пункты кіравання БПЛА ў раёнах Зялёнага Запарожскай вобласці і Ўдачнага Данецкай вобласці.

Сярод іншага адзначана паражэнне канцэнтрацый жывой сілы праціўніка ў раёнах Страганаўкі і Краснагорскага Запарожскай вобласці і Радзінскага Данецкай вобласці.

«Сілы абароны працягваюць прымаць меры, каб падарваць вайскова-эканамічны і баявы патэнцыял расійскіх акупантаў і прымусіць РФ спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба ЗСУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках