Праз цэнтр Беларусі праходзіць другасны халодны фронт
- 6.04.2026, 13:06
- 1,352
Гэта адбіваецца на надвор'і.
Праз цэнтр краіны праходзіць другасны халодны фронт, павялічылася воблачнасць, адзначаюцца невялікія дажджы, месцамі з мокрым снегам, а вецер у парывах узмацніўся да 12–15 м/с, піша тэлеграм-канал «Метеовайб».
Следам за фронтам на паўночным захадзе мы назіраем даволі хуткае развіццё кучава-дажджавай воблачнасці з кароткачасовымі дажджамі, месцамі з мокрым снегам, з ледзяной крупай і шквалістым узмацненнем ветру да 15–20 м/с. Лакальна можа прагрымець.
Да цэнтра яна падыдзе ў другой палове дня.