6 красавiка 2026, панядзелак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегальныя мігранты спрабуюць прарвацца з Беларусі ў Латвію

5
Нелегальныя мігранты спрабуюць прарвацца з Беларусі ў Латвію

У Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы.

За мінулыя суткі, 5 красавіка, Латвія спыніла 65 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Дзяржаўнай пагранічнай аховы гэтай балтыйскай краіны.

Праведзены («Позіркам» https://pozirk.online/ru/news/182424/) аналіз штодзённа публікаванай статыстычнай інфармацыі паказаў, што гэта рэкордны сутачны паказчык на латвійска-беларускай мяжы ў 2026 годзе. Папярэдняе максімальнае значэнне было зафіксавана 31 сакавіка — 49.

З пачатку гэтага года Латвія прадухіліла 512 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (у студзені — 0, у лютым — 20, у сакавіку — 295, за 5 красавіцкіх дзён — 197), што на 12,5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (455).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках