3 красавiка 2026, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дранікі ўмееш гатаваць?»

6
«Дранікі ўмееш гатаваць?»

Дзяўчына з Навасібірска напісала, што шукае мужа ў Беларусі.

Расіянка пад нікам ta.ritka напісала ў Threads, што збіраецца прыехаць у Мінск. Пост сабраў сотні каментароў.

«Шукаю мужа-беларуса! Праз 2 тыдні буду ў Мінску, давайце ўжо з кім-небудзь пазнаёмімся, каб там закруцілася каханне-морква, і ўсё такое?» — напісала яна і крыху пазней дадала: «Проста ў госці еду, мама сказала: без зяця не вяртацца».

Некаторыя каментатары палічылі пост жартам, але большасць паставілася сур'ёзна. Сайт Charter97.org прыводзіць найбольш цікавыя адказы і парады:

— Дзяўчына не дурная, раз яна едзе ў Беларусь. Няхай пачытае гісторыю.

— Пачніце гаварыць па-беларуску, і муж-беларус адразу знойдзецца.

— Праблемна, калі ты не беларуска.

— Зусім там змерзлі, што вырашылі перабрацца сюды?) Ці фактар вялікай колькасці беларускай бульбы вырашае?

— Ёсць патрабаванні: трэба адрозніваць на смак бульбу ад «картошкі» і цыбулю ад «лука».

— Шукайце мужа ў сваім балоце.

— Бульбу палоць умееш? Дранікі ўмееш гатаваць? Калі не, дык нам гэта не трэба.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках